БЕЛ Ł РУС

ЕС абмяркоўвае ўвядзенне карных пошлін супраць Расіі

16.05.2025 / 12:36

Nashaniva.com

Еўрапейскія лідары абмяркоўваюць увядзенне «карных» пошлін на імпарт з Расіі пасля таго, як Пуцін не ўзяў удзел у перамовах у Стамбуле, паведамляе Politico.

Фота: AP

Паводле інфармацыі выдання, на саміце Еўрапейскага палітычнага супольніцтва ў Тыране (Албанія), які праходзіць 16 мая, абмяркоўваецца ўвядзенне вялікіх — «карных» — тарыфаў на імпарт з Расіі.

Ідэя была прапанавана сенатарам ад Рэспубліканскай партыі ЗША Ліндсі Грэмам, які раней падрыхтаваў законапраект аб увядзенні 500% тарыфу для краін, якія імпартуюць з Расіі нафту, нафтапрадукты, прыродны газ або ўран.

У мінулую суботу, 10 мая, краіны ЕС пагражалі Расіі новымі санкцыямі, калі Масква не пагодзіцца на 30-дзённае спыненне агню, на якое пагадзілася Украіна. Аднак Расія не спыніла агонь з панядзелка, 12 мая.

На саміце будуць прысутнічаць лідары ЕС, Вялікабрытаніі, Украіны і Турцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула