БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны

16.05.2025 / 13:10

Nashaniva.com

Кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Стамбуле Рустэм Умераў выказаўся пра патрабаванні Кіева на перамовах.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа (чацвёрты злева), міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан (у цэнтры), міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга (чацвёрты справа) і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў (другі справа) на сустрэчы ў палацы Далмабахчэ ў Стамбуле. Фота: AP Photo/Francisco Seco, Pool

«Сёння мы прыбылі ў Стамбул, каб знайсці рэальныя шляхі да ўстойлівага і справядлівага міру. Мір магчымы толькі пры ўмове, што Расія выявіць гатоўнасць да канкрэтных дзеянняў, сярод якіх — поўнае спыненне агню не менш як на 30 дзён і ажыццяўленне гуманітарных крокаў, такіх як вяртанне гвалтоўна дэпартаваных украінскіх дзяцей і абмен ваеннапалоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх», — сказаў Умераў.

«Украіна гатовая да поўнага спынення агню і да прамых перамоваў на самым высокім узроўні»,— сказаў міністр абароны Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула