БЕЛ Ł РУС

У Беларусі плануюць запусціць грамадскі транспарт у вёскі па выкліку пасажыра

16.05.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Сёлета пілотны праект будзе рэалізаваны ў адным з раёнаў.

Начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі расказаў, што прапрацоўваецца пытанне забеспячэння транспартам населеных пунктаў з нязначным пасажырапатокам, піша blizko.by.

— Сацыяльны стандарт прадугледжваецца ў тым ліку і для населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 20 чалавек. Часта пусціць туды аўтобус немагчыма ў прынцыпе — не дазваляюць параметры дарогі. Для гэтага ўводзіцца такая ацэнка, як зона ахопу транспартным абслугоўваннем, каб да пэўнага прыпынку можна было арганізаваць злучэнне або пабудаваць прыпынак і ўжо адтуль пусціць аўтобусы.

Ужо ў 2025 годзе ў адным з раёнаў краіны мы плануем рэалізаваць пілотны праект, які прадугледжвае магчымасць арганізацыі перавозкі або замовы транспартнага сродку ў зручны для пасажыра час — напрыклад, па званку або з выкарыстаннем мабільнага дадатку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула