БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкай вобласці ўключаюць ацяпленне ў кватэрах

16.05.2025 / 15:42

Nashaniva.com

У Брэсцкай вобласці ў сувязі з умова́мі надвор'я прынялі рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жыллёвым фондзе, паведамляе БелТА.

.

Рашэнні аб аднаўленні падачы цяпла прымаюць мясцовыя выканаўчыя камітэты.

Па стане на 15:00 16 мая, ацяпленне ў жыллёвым фондзе ўключылі ў Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Пружанскім і Столінскім раёнах. Батарэі пацяплеюць таксама і ў дамах жыхароў Баранавічаў.

Як паведамлялася раней, у гарадах і раёнах Брэсцкай вобласці былі прыняты рашэнні аб уключэнні ацяплення на сацыяльных аб’ектах: у бальніцах, дзіцячых садках, школах. Такі рэжым будзе дзейнічаць да ўстойлівых станоўчых сярэднесутачных тэмператур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула