БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі па формуле «1000 на 1000»

16.05.2025 / 16:28

Nashaniva.com

Пра такую дасягнутую дамоўленасць паведаміў кіраўнік украінскай дэлегацыі на перамовах у Стамбуле, міністр абароны Рустэм Умераў.

Ілюстрацыйнае фота

Умераў сказаў, што Кіеў і Масква дамовіліся пра дакладную дату, але адмовіўся называць яе журналістам.

Ён удакладніў, што ў ягонай дэлегацыі быў мандат ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага абмеркаваць абмен палоннымі і спыненне агню.

Чытайце таксама:

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны

Каментары да артыкула