БЕЛ Ł РУС

Макрон і Стармер упэўненыя, што становішча ва Украіне зменіць толькі ціск на Маскву

16.05.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон 16 мая абвінаваціў Расію ў тым, што яна «не жадае» спынення агню ва Украіне, і заявіў еўрапейскім лідарам, што толькі ўзмацненне ціску на Маскву прывядзе да зменаў, піша «Радыё Свабода».

Эмануэль Макрон і Кір Стармер. Фота: Leon Neal/Getty Images

«Я лічу, што апошнія некалькі гадзін паказалі, што Расія не жадае спынення агню, і што калі не будзе ўзмацнення ціску з боку еўрапейцаў і амерыканцаў для дасягнення гэтага выніку, гэта не адбудзецца само сабой», — заявіў Макрон на сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Тыране.

З Макронам салідарызаваўся ў гэтым пытанні прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Пра расійска-украінскую вайну ён пачаў прамову ўжо ў вітальным слове ў Тыране.

«Пры падтрымцы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа была агучаная пазіцыя адносна безумоўнага спынення агню. Пуцін павінен сесці за стол перамоў па гэтым безумоўным спыненні агню. І, як мы рабілі ў мінулыя выходныя, нам трэба выставіць ультыматум. Цяпер, калі ультыматум выстаўлены, мы павінны быць гатовыя дзейнічаць — бо калі Расія не сядзе за стол перамоваў, Пуцін заплаціць цану.

І ўчарашні дзень быў чарговым доказам таго, што Пуцін несур’ёзна ставіцца да міру. Расія зацягвае справу і гуляе ў гульні, у той час як Украіна паказала сябе бокам, які сапраўды жадае міру», — сказаў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Спыненне агню сёння або новыя санкцыі. Германія паставіла Пуціну ультыматум

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей

Каментары да артыкула