БЕЛ Ł РУС

Электронік і Сыраежкін сталі генераламі-казакамі і ваююць за Расію

17.05.2025 / 23:37

Nashaniva.com

Браты Юрый і Уладзімір Тарсуевы, вядомыя па фільму «Прыгоды Электроніка», цяпер ваююць на Данбасе.

Юрый (злева) і Уладзімір Тарсуевы. Скрыншот: RTVI

59-гадовыя браты Юрый і Уладзімір Тарсуевы, якія сталі вядомы ўсяму СССР пасля выхаду на экраны фільма «Прыгоды Электроніка», дзе яны згулялі ролі Сяргея Сыраежкіна і Электроніка, далі інтэрв'ю RTVI. Яны расказалі, што ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне яшчэ з 2014 года і што яны «генералы ў казацкім падраздзяленні».

Юрый расказаў, што цяпер яны «часта бываюць у розных падраздзяленнях на «СВА», выконваюць пэўныя задачы, якія ставіць камандаванне».

Уладзімір Тарсуеў падтрымаў брата, заявіўшы: «Мой брат — добры баец, добры камандзір, добры генерал».

Пры гэтым браты прызнаюцца, што маюць украінскія карані і сувязі. Па словах Уладзіміра, іх дзядуля ў свой час быў галоўным інжынерам шахты ў Данецку, а маці з бацькам з Днепрапятроўску.

«Адэса для нас — родны горад», — амаль хорам заўважылі браты. І ў Кіеве ў іх таксама ёсць сваякі.

Па словах Уладзіміра, па дзядулі з боку бацькі яны данскія казакі, па бабулі — «чыста ялецкія, рускія». Бабуля з боку маці ў іх украінка, а дзядуля — беларус.

«Я не ведаю, хто я. Ну па-першае, я — расіянін. А колькі ў нас цячэ розных крывей, гэта ўжо іншае пытанне», — даводзіць Юрый Тарсуеў.

Чытайце таксама:

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

Каментары да артыкула