У цэнтры Мінска сутыкнуліся пяць аўтамабіляў
На вуліцы Леніна ў Мінску недалёка ад плошчы Свабоды сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. ДТЗ адбылося 16 мая каля 18:25, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Сутыкнуліся Chrysler, Nissan, Skoda, Audi і Lada. Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася праз невыкананне бяспечнай дыстанцыі.
Пацярпелых няма, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.