БЕЛ Ł РУС

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

16.05.2025 / 22:49

Nashaniva.com

У Швецыі знойдзены мёртвым дыпламат, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы. Ён быў затрыманы ў нядзелю, але ўжо ў сераду яго адпусцілі з-пад варты. Праз два дні пасля вызвалення мужчыну знайшлі мёртвым, паведамляе Бі-бі-сі.

Міністэрства замежных спраў Швецыі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Міністэрства замежных спраў Швецыі пацвердзіла смерць свайго супрацоўніка, але адмовілася раскрываць падрабязнасці дзеля павагі да яго сям’і.

Адвакат памерлага, Антон Странд, расказаў, што ягоны кліент знаходзіўся ў бальніцы з траўмамі, якія нібыта атрымаў падчас арышту. Ён таксама падаў скаргу ў паліцыю на празмернае выкарыстанне сілы супрацоўнікамі службы бяспекі.

Шведскія СМІ паведамляюць, што загінулы быў высокапастаўленым дыпламатам, які працаваў у розных амбасадах. Следства таксама разглядала магчымую сувязь гэтага дыпламата з дарадцам урада па нацыянальнай бяспецы Тобіясам Цюбергам, які нядаўна падаў у адстаўку пасля скандалу з уцечкай асабістых фатаграфій.

Імя загінулага афіцыйна не называецца, але журналістам удалося пацвердзіць, што гэта быў той самы чалавек, якога раней падазравалі ў шпіянажы. Паліцыя вядзе ўнутранае расследаванне смерці, але заяўляе, што прыкмет злачынства пакуль няма.

Чытайце таксама:

Памочніка дэпутата ад «Альтэрнатывы для Германіі» арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы на Кітай

Ізраільцяніна, які скардзіўся на тое, што беларуская жонка яму вельмі дорага абыходзіцца, асудзілі на 10 гадоў за шпіянаж

Чыноўнікам Еўрасаюза, якія адпраўляюцца ў ЗША, выдаюць аднаразовыя тэлефоны праз боязь шпіянажу

Каментары да артыкула