Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле
Сярод іх — адмова Украіны ад тэрыторый і прэтэнзій на рэпарацыі.
Расійская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Мядзінскім (другі злева) на перамовах у Стамбуле. Фота: Arif Hudaverdi Yaman/Anadolu via Getty Images
Падчас закрытай сустрэчы ў Стамбуле 16 мая прадстаўнікі расійскага боку агучылі шэраг патрабаванняў да ўкраінскай дэлегацыі, назваўшы ўмовы, пры якіх Масква гатовая спыніць агонь. Сярод іх — адмова Украіны ад тэрыторый і прэтэнзій на рэпарацыі, паведаміў Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам перамоваў
Паводле інфармацыі Bloomberg, расійская дэлегацыя на перамовах у Стамбуле агучыла шэраг умоў для пачатку мірнага працэсу. У прыватнасці, Масква патрабуе, каб Украіна:
-
замацавала нейтральны статус, без прысутнасці замежных войскаў і зброі масавага знішчэння на сваёй тэрыторыі;
-
афіцыйна адмовілася ад патрабаванняў рэпарацый ад Расіі;
-
прызнала анексію Крыма і яшчэ чатырох рэгіёнаў, нават нягледзячы на тое, што расійскія войскі не кантралююць іх цалкам.
Расійская дэлегацыя заявіла, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін пагодзіцца на спыненне агню толькі пасля таго, як Украіна выведзе свае войскі з Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей і перадасць іх пад кантроль Расіі. Крэмль таксама патрабуе міжнароднага прызнання ўсіх пяці рэгіёнаў як часткі РФ.
Чытайце таксама:
Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей
Макрон і Стармер упэўненыя, што становішча ва Украіне зменіць толькі ціск на Маскву