БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі

17.05.2025 / 8:23

Nashaniva.com

У выніку ўдару расійскага беспілотніка па рэйсавым аўтобусе паблізу Белаполля на Сумшчыне ва Украіне загінулі 9 чалавек, 4 — паранены. Пра гэта паведамляе Сумская абласная вайсковая адміністрацыя.

Аўтобус, па якім ударылі расіяне, накіроўваўся ў бок Сум. Працягваецца выратавальная аперацыя.

«На месцы трагедыі працуюць следча-аператыўныя групы паліцыі. Праваахоўнікі дакументуюць наступствы абстрэлу, збіраюць доказы, фіксуюць кожны злачынны след», — паведамілі ў паліцыі Сумскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула