БЕЛ Ł РУС

Махляру, які падмануў пажылых жанчын у Гродне, прысудзілі 5,5 года калоніі строгага рэжыму

17.05.2025 / 8:53

Nashaniva.com

У Гродне вынесены прысуд мужчыну, які падманам выкраў грошы ў двух пажылых жанчын.

Як устанавіў суд, у жніўні мінулага года зламыснік патэлефанаваў 81-гадовай пенсіянерцы і паведаміў ілжывую інфармацыю пра ДТЗ з удзелам яе сына, паведамляе Newgrodno.by.

Злачынца пераканаў жанчыну ў неабходнасці тэрмінова перадаць яму 10 000 рублёў для «ўрэгулявання наступстваў аварыі», пасля чаго прыехаў і забраў грошы. Па аналагічнай схеме мужчына выкраў яшчэ 15 000 рублёў у іншай пацярпелай.

Абвінавачаны прысуджаны да 5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з дадатковым штрафам 100 базавых велічынь (4200 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула