Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем
Прэс-сакратарка Лукашэнкі ў інтэрв'ю ТАСС пракаментавала вынікі перамоваў Украіны і Расіі, што адбыліся ўчора ў Стамбуле.
Valeriy Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP
«Па-першае. Іншых вынікаў мы і не чакалі. Перамовы — іх першы раўнд — на шчасце, адбыліся і мелі хоць нейкі вынік. Па-другое. Увогуле ў ацэнцы вынікаў гэтага раўнду мы згодныя з амерыканцамі — гэта, безумоўна, пакуль тактычны, але — поспех кіраўніцтва Расіі», — сказала Наталля Эйсмант.
Таксама яна адказала на пытанне, ці гатовая Беларусь арганізаваць у сябе новы раўнд перамоваў, калі РФ і Украіна аб ім дамовяцца?
«Што тычыцца магчымай арганізацыі наступных раўндаў перамоваў. Хачу падкрэсліць галоўнае: Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ні цяпер. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Але калі дзеля міру ў нашых суседзяў, у нашай брацкай Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодныя ўсе бакі, — мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ніводная іншая краіна. Перш за ўсё таму, што гэта наўпрост тычыцца і будучыні Беларусі», — сказала прэс-сакратарка Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле
Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая
Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей