БЕЛ Ł РУС

Расія выставіла Украіне восем умоў

17.05.2025 / 15:31

Nashaniva.com

Вынікі ўцечак, якія з’явіліся ў СМІ пасля перамоў Расіі і Украіны, дазваляюць скласці спіс умоў, на якіх Масква гатовая спыніць вайну супраць Кіева, піша «Агентство».

Расійская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Мядзінскім (другі злева) на перамовах у Стамбуле. Фота: Arif Hudaverdi Yaman/Anadolu via Getty Images

Умовы Расіі:

1. нейтралітэт Украіны — забарона на ўступленне ў NATO і іншыя ваенныя саюзы;

2. адсутнасць замежных войск на тэрыторыі краіны;

3. забарона на наяўнасць зброі масавага паражэння на тэрыторыі Украіны;

4. Украіна павінна адмовіцца ад патрабавання рэпарацый;

5. перадача Расіі чатырох анексаваных у 2022 годзе абласцей у межах, якія гэтыя рэгіёны мелі як частка Украіны;

6. Расія патрабуе перадаць ёй гэтыя чатыры вобласці неадкладна, інакш пагражае захапіць дадатковыя — у тым ліку Харкаўскую і Сумскую;

7. Масква дамагаецца міжнароднага прызнання ўсіх пяці анексаваных рэгіёнаў (уключаючы Крым);

8. Пуцін згодзіцца на рэжым спынення агню толькі пасля вываду украінскіх войскаў з анексаваных тэрыторый і фактычнай іх здачы.

Частка гэтых патрабаванняў (напрыклад, вывад УСУ з анексаваных рэгіёнаў у межах іх украінскіх адміністрацыйных граніц) адпавядае тым, якія Пуцін агучваў у чэрвені 2024 года.

Умовы Масквы не супадаюць з планам Белага дома па мірным урэгуляванні. Паводле амерыканскага бачання, перамовы павінны пачацца са спынення агню. У дакуменце таксама гаворыцца, што ЗША гатовыя прызнаць Крым расійскім толькі юрыдычна, а астатнія тэрыторыі — дэ-факта пад кантролем Расіі. Пры гэтым Украіна, паводле плана Дональда Трампа, павінна аднавіць кантроль над Харкаўскай вобласцю.

ЗША настойваюць на паступовым урэгуляванні з акцэнтам на гуманітарныя пытанні, але канчатковае пагадненне пакуль выглядае недасягальным праз прынцыповую розніцу пазіцый бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула