У Ватыкане пачалася цырымонія інтранізацыі новага папы Рымскага Льва XIV
Пантыфік праехаў на папамабілі па плошчы Святога Пятра, пасля ён адслужыць імшу.
Папа Леў XIV на папамабілі ездзіць па плошчы Святога Пятра ў Ватыкане перад інтранізацыйнай імшой, 18 мая 2025 г. Фота: AP Photo / Andrew Medichini
На ўрачыстасць прыехалі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з жонкай і віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка.