У Мінску асвяцілі і адкрылі першы ў Беларусі храм Армянскай Апостальскай царквы
У Беларусь спецыяльна для гэтага ўпершыню прыбыў Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін ІІ.
«Храм пабудаваны з армянскага вулканічнага каменя туфу. Гэты камень спецыяльна прывезены з Арменіі. Унутранае аздабленне таксама з армянскага каменя — траверціну. Гэта заўсёды будзе нагадваць нам часцінку Радзімы», — сказаў іерэй Саркіс, настаяцель Храма Святога Грыгорыя, перадае БелТА.
Службы будуць праводзіцца кожную нядзелю, а ў будучыні, магчыма, будуць гучаць і штодзённыя малітвы на старажытнаармянскай мове.
Для адкрыцця і асвятлення царквы ў Беларусь упершыню прыбыў Вярхоўны патрыярх і каталікос усіх армян Гарэгін ІІ. На адкрыцці таксама прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі вядучых рэлігійных канфесій.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак падкрэсліў, што Беларусь — шматканфесійная краіна. У нас 25 канфесій і рэлігійных аб'яднанняў.
Армяне па колькасці — шостая нацыянальнасць у краіне. Больш за 9,5 тыс. армян пражывае ў нашай рэспубліцы», сказаў Румак.
Будаўніцтва першага і адзінага храма Армянскай Апостальскай царквы ў Беларусі па праекце архітэктара Самвела Макяна пачалося ў жніўні 2022 і завяршылася ў красавіку 2025.