БЕЛ Ł РУС

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі — экзіт-полы

18.05.2025 / 22:23

Nashaniva.com

У першым туры ўдзельнічала 13 кандыдатаў.

Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. AP Photo/Czarek Sokolowski, File

Сёння ў Польшчы праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Усяго 13 кандыдатаў, але асноўная барацьба чакалася паміж двума з іх — кандыдатам ад кіроўнай партыі «Грамадзянская платформа» мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім і дырэктарам Інстытута нацыянальнай памяці Каралем Наўроцкім, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць».

Экзіт-полы даюць 30,8% Тшаскоўскаму і 29,1% Наўроцкаму.

53-гадовы Рафал Тшаскоўскі меў добрую падтрымку яшчэ на мінулых выбарах, але ў другім туры саступіў цяперашнямі прэзідэнту Анджэю Дудзе. Яго недахопам лічаць тое, што ён для многіх палякаў занадта левы і разумны, далёкі ад жыхара глыбінкі. Добра валодае французскай, выступае за доступ жанчын да абортаў, падтрымлівае падзел дзяржавы і каталіцкай царквы…

Як пісала Бі-бі-сі, у адказ на гэты грамадскі запыт Тшаскоўскі моцна спрасціў сваю перадвыбарчую рыторыку, часта паўтараў, што вялікая палітыка павінна вярнуцца да «здаровага сэнсу», то-бок да простых і зразумелых звычайнаму паляку рашэнняў. Аднак гэты правы паварот Тшаскоўскага прывёў хутчэй да расчаравання часткі яго «арганічнага» электарату.

42-гадовы дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці і былы баксёр Караль Наўроцкі мае мала палітычнага досведу, трапіў у шэраг скандалаў. Аднак на нядаўнім вялікім партыйным сходзе яго падтрымаў Дуда.

Хто яшчэ быў у кандыдатах:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула