БЕЛ Ł РУС

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме

18.05.2025 / 23:15

Nashaniva.com

Байдэн і яго сям'я «абмяркоўваюць варыянты лячэння са сваімі дактарамі».

Джо Байдэн на авіябазе ў Дэлаверы. 5 ліпеня 2024 года. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

У былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму рака прастаты, рак даў метастазы ў косткі. Пра гэта заявіў офіс Байдэна, паведамляе CNN.

«На мінулым тыдні ў прэзідэнта Джо Байдэна было выяўлена новае вузельчыкавае ўтварэнне ў прастаце пасля таго, як у яго ўзмацніліся сімптомы мачавыпускання. У пятніцу ў яго быў дыягнаставаны рак прастаты, які характарызуецца 9-бальнай ацэнкай па Глісану (5-я група) з метастазамі ў косці», — гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама пісалася: «Хоць гэта больш агрэсіўная форма захворвання, рак, як відаць, адчувальны да гармонаў, што дазваляе праводзіць эфектыўнае лячэнне».

Байдэн і яго сям'я «абмяркоўваюць варыянты лячэння са сваімі дактарамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула