Трамп заявіў, што засмучаны хваробай Байдэна
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён «засмучаны» пасля таго, як у яго папярэдніка і суперніка Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму раку прастаты і пажадаў яму выздараўлення.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
«Мы з Меланіяй засмучаныя навіной пра нядаўні медыцынскі дыягназ Джо Байдэна. Мы выказваем нашы самыя цёплыя і найлепшыя пажаданні Джыл і сям’і, а таксама жадаем Джо хуткага і паспяховага выздараўлення», напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
У былога прэзідэнта ЗША, 82-гадовага Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму рака прастаты, рак даў метастазы ў косткі.