БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Вілейскага раёна вырасціла ў маі клубніцы

19.05.2025 / 07:56

Nashaniva.com

Анастасія Казлоўская — жыхарка Вілейскага раёна і шматдзетная маці. На сваёй старонцы ў Instagram яна распавяла, што ўжо частуе сваіх дамачадцаў клубніцамі з агарода.

Kraj.by даведаўся ў Анастасіі, як удалося атрымаць такі ранні ўраджай.

— Частку кустоў клубніцаў я спецыяльна высадзіла ў цяпліцы, каб дзеці маглі раней пакаштаваць улюбёную ягаду. Рассаджвала кусты менавіта па краі, каб расліна напітвалася талым снегам, неабходнай вільгаццю і хутчэй развівалася.

Штодня ў нас даспяваюць новыя ягады, а першыя мы пакаштавалі ўжо на пачатку мая, — распавяла Анастасія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула