БЕЛ Ł РУС

Міністр адукацыі расказаў, хто будзе адказваць за захаванасць мабільнікаў, якія будуць забіраць у школьнікаў

19.05.2025 / 8:38

Nashaniva.com

З 1 верасня ў школах будуць забаронены мабільныя тэлефоны. Як гэта будзе працаваць, у эфіры тэлеканала СТБ распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Раней з’явілася інфармацыя, што ў новым навучальным годзе ва ўсіх школах Беларусі вучні будуць здаваць мабільныя тэлефоны перад пачаткам урокаў і забіраць іх пасля заняткаў.

Паводле слоў Андрэя Іванца, адказваць за захаванасць гаджэтаў будуць адпаведныя работнікі школ, іх ужо вызначаюць.

— Але тут мы можам быць цалкам спакойныя, бо практычна ўсе школы нашай краіны абсталяваны відэаназіраннем, — дадаў ён.

Паводле яго слоў, ячэйкі для мабільных тэлефонаў будуць устаноўлены побач з камерамі відэаназірання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула