Выходзяць маркі з жывёламі, якія зніклі з тэрыторыі краіны
19 мая Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі».
Мастак — Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэза. Намінал кожнай маркі — М. Тыраж марак па 24 тысячы, паведамляе тэлеграм-канал Белпошты.
Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы. Тыраж малога ліста 7 тыс.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».