БЕЛ Ł РУС

Адкрыліся чартарныя рэйсы з аэрапорта Магілёў у Анталью

19.05.2025 / 10:30

Nashaniva.com

Пасля чатырохгадовага перапынку зноў стартавала чартарная праграма выканання рэйсаў у Анталью. Самалёт у васільковай ліўрэі вылецеў з Магілёўскага аэрапорта ў Турцыю 18 мая.

«Першыя пасажыры ўжо адправіліся ў падарожжа. Запаўняльнасць першага рэйса склала 100%», — адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.

Палёты будуць ажыццяўляцца адзін раз у 10 дзён. Плануецца, што гэта праграма працягнецца да 22 кастрычніка.

Раней з аэрапорта Магілёў было адкрыта рэгулярнае авіязлучэнне з Масквой (аэрапорт Шарамеццева).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула