БЕЛ Ł РУС

Сем карпусоў новай інфекцыйнай бальніцы ўзводзяць у Мінску

19.05.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Яна размесціцца на Даўгінаўскім тракце.

Там будзе галоўны корпус, чатыры палатныя, корпус асабліва небяспечных інфекцый і гаспадарчы блок, паведамляе Мінскбуд.

Ступень гатоўнасці аб’ектаў розная, бальніца зойме плошчу 14,5 га. Яна разлічана на 264 ложкавыя месцы.

У галоўным корпусе, які ўзводзіцца з пераменнай павярхоўнасцю ў 2—3 ярусы, будуць размяшчацца 10 аглядных боксаў, аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, канферэнц-зала і вучэбны блок. Двухпавярховыя палатныя карпусы будуць сумежнымі дзякуючы адкрытым пераходам з агульнай галерэяй.

Усе блокі запраектаваны з магчымасцю герметызацыі любога будынка асобна і з незалежнымі выхадамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула