БЕЛ Ł РУС

Трамп і Пуцін правядуць тэлефонную размову а 17-й

19.05.2025 / 12:18

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Уладзімір Пуцін сёння а 17-й па мінскім часе правядзе тэлефонную размову з Дональдам Трампам.

Пяскоў дадаў, што магчымая сустрэча Пуціна і Трампа залежыць ад асабістых дамоўленасцяў двух прэзідэнтаў. Гэта сустрэча павінна быць выніковай, а час яе правядзення павінны вызначыць самі прэзідэнты.

Раней Трамп казаў, што вайна не завершыцца, пакуль ён не сустрэнецца з Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула