Махляры падрабілі профіль папулярнай швачкі і пакінулі мінчанку без грошай і без касцюма
У міліцыю звярнулася ахвяра махляроў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
У інтэрнэце дзяўчына ўбачыла акаўнт папулярнай швачкі, якая прапаноўвала індывідуальны пашыў адзення прэміум-класа з дастаўкай па ўсім свеце. На старонцы былі прадстаўлены не толькі фатаграфіі, але і шматлікія відэа, а таксама актуальныя гісторыі.
Мінчанка не зразумела, што гэты акаўнт з’яўляецца поўным клонaм афіцыйнай старонкі швачкі, адкуль і былі скапіраваныя ўсе публікацыі. Таксама махляры размясцілі там скрыншот сапраўднага акаўнта вытворцы адзення.
Дзяўчына не звярнула ўвагі на розніцу ў назве і на тое, што ў фэйкавым профілі не было спасылкі на інтэрнэт-краму, і зрабіла заказ.
Прадавец запатрабаваў 100% перадаплату, а калі атрымаў 270 рублёў — перастаў выходзіць на сувязь і заблакаваў пакупніцу.
Заведзена крымінальная справа па факце махлярства.