БЕЛ Ł РУС

Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі

19.05.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Міліцыя раней паведамляла, што начную бойку ў Гомелі зладзілі два студэнты-мараканцы з-за дзяўчыны. Цяпер яны паведамілі пра высылку трох чалавек. 

22 красавіка ў сацсетках разляцелася відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля. На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, трэці хлопец — нерухома ляжыць на асфальце, да яго падыходзіць міліцыянт. Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт начной бойкі замежнікаў у Гомелі: дэбош зладзілі два студэнты-мараканцы з-за дзяўчыны

Міліцыянты, па інфармацыі МУС, затрымалі парушальнікаў і на час разбору траіх замежнікаў змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, прынятае рашэнне аб іх выдварэнні з краіны.

«Працэдуры публічных высылак праведзены па месцах вучобы, а таксама ў тэрытарыяльным падраздзяленні міліцыі. У найбліжэйшы час яны пакінуць Беларусь», — паведамляе МУС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула