555 рублёў за кілаграм — і гэта не рэкорд. Цікавая цана з крамы
Гэтым разам гаворка пра грыбы — гэта з году ў год адзін з самых дарагіх прадуктаў у беларускіх крамах.
На такія цэны выпадкова трапіў чытач Onliner.by і здзівіўся пераразліку на кілаграмы: кошт сушаных грыбоў дасягае 555 рублёў.
Аднак, нягледзячы на тое, што паходы ў лес бясплатныя, для 1 кілаграма сушаных грыбоў трэба назбіраць 10 кілаграмаў свежых. А яшчэ ў кошт уключаны ПДВ, надбаўка, выдаткі на сертыфікацыю і іншыя расходы, тлумачыў адзін з ІП, які займаецца сушанымі грыбамі.
Пры жаданні можна знайсці нешта таннейшае — каля 300 рублёў за кілаграм, але часам цэны даходзяць і да 650 рублёў.