БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне 12-гадовы падлетак на матацыкле ўрэзаўся ў аўто

19.05.2025 / 13:46

Nashaniva.com

Аўтамабільная аварыя адбылася на дарозе Мазыр — Петрыкаў паблізу в. Прудок прыкладна ў 12:30 16 мая, паведамляе Гомельская міліцыя.

12-гадовы падлетак на матацыкле Racer Z1 Pitbike выязджаў з другаснай дарогі, не прапусціў аўтамабіль «Рэно» і сутыкнуўся з ім.

У выніку ДТЗ траўмы атрымаў 13-гадовы пасажыр матацыкла. Падлетка шпіталізавалі.

Абодва падлеткі ехалі без моташлемаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула