БЕЛ Ł РУС

У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум

19.05.2025 / 14:35

Nashaniva.com

У табуне тарпанападобных коней з сакавіка з’явілася больш за 20 жарабятаў.

Папаўненне адбылося ў табуне тарпанападобных коней, завезеных у Налібоцкую пушчу з-за мяжы ў 2019 годзе. З сакавіка гэтага года нарадзілася ўжо больш за 20 жарабят, і новыя — на падыходзе, піша sb.by.

У заказніку адзначаюць, што кабыл з прыкметна акругленымі бакамі, якія вось-вось стануць матулямі, хапае.

Сёння ў нас звыш 200 тарпанаў, падлічвае намеснік дырэктара рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Сяргей Тумель:

— На самай справе іх было б яшчэ больш, але ў першую чаргу з клопатам пра іх камфорт, зручнасць з 2023 года мы пачалі рассяляць нашых конікаў па іншых прыродаахоўных установах Беларусі. Напрыклад, адправілі ў заказнік «Спораўскі», парк «Дыпрыз», «Белавежскую пушчу»… І, думаецца, гэта толькі пачатак аднаўлення ў нас папуляцыі гэтых коней.

Паглядзець на табун незвычайных коней прыязджаюць турысты не толькі з усёй Беларусі. Сяргей Тумель акцэнтуе ўвагу на правілах бяспекі для гасцей заказніка. Так, наведваць месцы пражывання тарпанаў можна строга ў суправаджэнні супрацоўнікаў «Налібоцкага». Нельга карміць і блізка падыходзіць да тарпанападобных коней, якія, як і задумана прыродай, павінны заставацца дзікімі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула