БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн упершыню пракаментаваў дыягназ пра рак

19.05.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША ў сацсетках пракаментаваў дыягназ пра рак у агрэсіўнай форме.

Фота: з інстаграма Джо Байдэна

«Рак закранае кожнага з нас. Як і многія з вас, мы з Джыл даведаліся, што становімся мацнейшымі ў нашых зламаных месцах. Дзякуй вам за падтрымку і любоў, якімі вы нас акружаеце», — напісаў ён.

Учора стала вядома, што ў былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дыягнаставалі агрэсіўную форму рака прастаты, рак даў метастазы ў косткі. Пра гэта заявіў офіс Байдэна.

«На мінулым тыдні ў прэзідэнта Джо Байдэна было выяўлена новае вузельчыкавае ўтварэнне ў прастаце пасля таго, як у яго ўзмацніліся сімптомы мачавыпускання. У пятніцу ў яго быў дыягнаставаны рак прастаты, які характарызуецца 9-бальнай ацэнкай па Глісану (5-я група) з метастазамі ў косці», — гаворыцца ў заяве офіса.

У ёй таксама пісалася: «Хоць гэта больш агрэсіўная форма захворвання, рак, як відаць, адчувальны да гармонаў, што дазваляе праводзіць эфектыўнае лячэнне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула