Вызваліўся з калоніі гомельскі правакатар Яўген Какойта
Гомельскі даносчык і правакатар Яўген Катляроў (Какойта) выйшаў на волю, верагодна, цалкам адбыўшы свой тэрмін, заўважыў «Флагшток».
Яўген Катляроў (Какойта). Скрыншот з відэа тэлеканала «Беларусь 4»
Яўгена Катлярова затрымалі вясной 2024 года пасля серыі відэа з крытыкай улады. Затым яго абвінавацілі ў здзяйсненні злачынстваў па палітычных артыкулах: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь і абразу прадстаўніка ўлады, асудзіўшы на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. З улікам часу ўтрымання ў СІЗА гэты тэрмін мог скончыцца ў сярэдзіне мая.
«Флагшток» заўважыў, што Катляроў з'явіўся ў сеціве і абнавіў сваю старонку.
Выклаўшы некалькі саматужных вершаў, правакатар зрабіў асобны пост, у якім згадаў палітычных зняволеных:
«Яўген Меркіс, Аляксандр Данілевіч, Аляксандр Шабалін, Андрэй Марач, Ягор Лебядок, Аляксандр Кандрацюк, Віктар Залатарэўскі, Фішман, Раман Янкоўскі, Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Невар… Людзі, якіх бачыў там асабіста. Некаторыя нават надакучылі і раздражнялі сваім вечным ныццём».
Мяркуючы па пералічаных прозвішчах, калі Катлераў сапраўды сустракаў гэтых людзей, то ён быў у ПК № 17 у Шклове, дзе трымаюць тых, каго згадаў правакатар. Калі ён не хлусіць, то міжволі паведаміў пра месца знаходжання вайсковага аналітыка Ягора Лебядка — месца ягонага зняволення дагэтуль не было вядомае праваабаронцам.
Чытайце таксама:
Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень
Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне