БЕЛ Ł РУС

У Івацэвіцкай калоніі пасля навіны пра смерць зняволенага ўключылі ацяпленне

19.05.2025 / 16:42

Nashaniva.com

Ацяпленне ўключылі па распараджэнні вышэйшага начальства ў суботу, нягледзячы на тое, што гэта быў выхадны дзень. Падставай стала агалоска факту смерці зняволенага, піша Mayday Team.

Фота ілюстрацыйнае

Памерламу мужчыну, як сцвярджаецца, было каля 50 гадоў, і ён трапіў у гэтую калонію разам з сынам.

Больш за тое, гэта нібыта была не адзіная смерць за апошні месяц у Івацэвіцкай калоніі, аднак мы ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

28 красавіка паведамлялася пра верагодную эпідэмію кавіду ў гэтай установе. Зняволеныя хварэлі цэлымі атрадамі, а лячылі іх толькі парацэтамолам. Пра тое, што сімптомы хваробы вельмі нагадваюць каранавірус, самі зняволеныя перадавалі на волю.

Частку самых цяжка хворых вывезлі ў Мінск, у Рэспубліканскую турэмную бальніцу.

З-за замаразкаў у бараках калоніі стаяў холад. Адміністрацыя калоніі рознымі спосабамі абвяргала інфармацыю пра рост захворвання, а калі навіна трапіла ў недзяржаўныя СМІ, пачала пагражаць адказнасцю за перадачу звестак «экстрэмісцкім» рэсурсам.

Чытайце таксама:

У Івацэвіцкай калоніі памёр вязень

Праваабаронцы: У Івацэвіцкай калоніі — эпідэмія кавіду

«Бабарыку і не трэба было падтрымліваць, ён трымаўся добра». Былы палітвязень расказаў, як адбываў пяцігадовы прысуд 

Каментары да артыкула