БЕЛ Ł РУС

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі

19.05.2025 / 18:35

Nashaniva.com

Беларускія грыбнікі ўжо адкрылі сезон на адзін з галоўных лясных далікатэсаў — баравікі. Раніцай 19 мая з'явіліся паведамленні і фотадоказы першых «трафеяў», што выклікала ажыятаж у тэматычных супольнасцях, піша Telegraf.news.

Як расказаў у сваім акаўнце Threads грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч, ён разам з «калегам» Аляксандрам Шаўцовым раніцай 19 траўня адшукаў «першыя афіцыйна запратакаляваныя сасновыя белыя грыбы ў Беларусі ў 2025 годзе».

Мужчыны знайшлі чатыры грыба — два «падрослыя» і два маладыя — у розных лакацыях.

«Гэта гаворыць, пачатак слоя ўжо пайшоў, — падзяліўся сваім меркаваннем Гарбацэвіч. — Я думаю, што цяпер сонца прыгрэе, і да выхадных у канцы мая ўжо будзе паўнавартасны збор грыбоў баравікоў у беларускіх лясах».

Чытайце таксама:

Рэдкі грыб знайшлі на Брэстчыне. Ён падобны да пячонкі

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі

555 рублёў за кілаграм — і гэта не рэкорд. Цікавая цана з крамы

Каментары да артыкула