У Беларусі затрымалі групу, якая ўвезла з-за мяжы небяспечны псіхатроп
Затрыманая група арганізавала перамяшчэнне праз мяжу 28 кілаграмаў небяспечнага псіхатропу «4 СМС». Сумку з забароненым рэчывам знайшлі ў лясным масіве каля мытнага паста «Маладзечна».
Рэчыва было ўвезена на тэрыторыю Беларусі ў тайніку пад падлогай пустога вагона, які ехаў з Латвіі.
Да гэтага былі датычныя двое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Латвіі. Яны ўжо, як паведамляецца, далі прызнальныя паказанні.
Псіхатроп планавалася распаўсюджваць у Беларусі і Расіі дробнымі дозамі.
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу за захаванне псіхатропаў у асабліва буйным памеры.
Цяпер арыштаваным пагражае пакаранне — да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
15-гадовы школьнік з Гродна распаўсюджваў наркотыкі, яму пагражае да 15 гадоў турмы
У Варшаве паліцыя затрымала беларуса за пагрозы работніку АЗС і захоўванне марыхуаны дома