БЕЛ Ł РУС

Аўтобусы Мінск — Каўнас і Мінск — Рыга пакуль стаяць на беларускай мяжы

20.05.2025 / 6:56

Nashaniva.com

Што з выездам з Беларусі раніцай у аўторак?

Аўтобусы Мінск — Каўнас (23:30) і Мінск — Рыга (22:00) па стане на 06:20 яшчэ стаялі на беларускай мяжы, паведамляе Мінсктранс.

Таксама ў 07:30 паведамлялася, што аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем з Вільні а 8-й таксама будзе затрымлівацца.

Па стане на 06:00 на пераходзе «Каменны Лог» на літоўскай мяжы стаяла 50 легкавых аўто і пяць аўтобусаў. У «Беняконях» чэргаў не было.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшчыне» чэргаў не было.

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаяла 1140 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула