83-гадовую паляшучку збілі на электрасамакаце ў Пінскім раёне
ДТЗ адбылося 19 мая каля 15:20.
24-гадовы кіроўца Volkswagen, рухаўся па аўтадарозе Р-8 «Лунінец — Пінск» у напрамку Пінска.
На 51-м кіламетры ён здзейсніў наезд на 83-гадовую жыхарку Пінскага раёна, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на электрасамакаце злева направа па ходзе руху аўтамабіля.
У выніку ДТЗ жанчына была шпіталізавана.