БЕЛ Ł РУС

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

20.05.2025 / 10:13

Nashaniva.com

Найлепшы трэнер Беларусі-2022 Арцём Радзькоў афіцыйна ўзначаліў футбольны «Арыс» з Лімасола пасля сыходу іншага беларуса Аляксея Шпілеўскага.

ФК «Арыс»

Арцём Радзькоў апошнім часам быў асістэнтам трэнера ў «Дынама» Махачкале, а ў 2021-2022 гадах трэніраваў «Іслач» і быў у 2022 годзе прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі.

Беларус Аляксей Шпілеўскі трэніраваў кіпрскі «Арыс», клуб, які мае беларускі след, з 2022 года і прывёў каманду ў 2023 годзе ўпершыню да чэмпіёнства ў першынстве Кіпра.

Дарэчы, клуб у сваіх сацсетках, прывітаў Радзькова па-беларуску: «Сардэчна вітаем у «Арысе».

У сезоне 2024-2025 «Арыс» фінішаваў на 2-м месцы і будзе гуляць у кваліфікацыі Лігі Еўропы, а ў рэйтынгу УЕФА сезона 2024/2025 чэмпіянат Кіпру мае 13-ы радок, тады як Беларусі — 42-і.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Беларускага трэнера прызналі найлепшым у чэмпіянаце Кіпра

Каментары да артыкула