БЕЛ Ł РУС

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі

20.05.2025 / 10:31

Nashaniva.com

ЕС плануе скарачэнне дыпламатычных супрацоўнікаў для эканоміі бюджэту, піша Politico. Скарачэнні закрануць краіны, да якіх Брусэль больш не адчувае «моцную цікавасць». Сярод іх называюць Беларусь.

Кая Калас. Фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Еўрапейскі Саюз плануе скараціць колькасць супрацоўнікаў каля 10 дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой і звольніць каля 100 мясцовых працаўнікоў. Прычына — эканомія бюджэту і змена знешнепалітычных прыярытэтаў.

Паводле плана, прадстаўленага галоўнай дыпламаткай ЕС Каяй Калас, некаторыя прадстаўніцтвы — як, напрыклад, у Беларусі — будуць зведзены да мінімуму: толькі пасол і некалькі памочнікаў.

Частка супрацоўнікаў будзе працаваць з дому, што, па словах чыноўнікаў, фактычна азначае закрыццё такіх офісаў.

Пры гэтым, у іншых краінах, наадварот, плануецца ўзмацненне дыпламатычнай прысутнасці. Змены звязаныя з тым, што ЕС цяпер аддае перавагу стратэгічным задачам: замест развіцця гуманітарнай дапамогі — санкцыям і супрацоўніцтву ў абароне.

План рэформаў будзе рэалізаваны цягам наступных двух гадоў. Аптымізацыя павінна прывесці да эканоміі каля 9 мільёнаў еўра.

Аднак еўрачыноўнікі папярэджваюць: у будучыні магчымыя яшчэ больш глыбокія скарачэнні ў межах агульнага бюджэту ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула