Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў
Жылы комплекс «Зялёная гавань» і Калодзішчы (раён вуліцы Танкавай) звяжа новая дарога. Праект транспартнай магістралі працягласцю 3,5 км гатовы, забудоўшчык пачаў працэдуру адвядзення зямель. Рух па новай дарозе плануюць пусціць ужо сёлета ўвосень, піша Onliner.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: А-100 Дэвелапмент
Вядома, што праезная частка будзе мець па адной паласе ў кожны бок. Будаўніцтва плануюць пачаць у бліжэйшы час. Кошт аб'екта складзе каля 1 мільёна долараў. Таксама атрымана папярэдняе ўзгадненне на запуск грамадскага транспарту ў жылы комплекс.
— Мы разумеем важнасць як транспартнай, так і сацыяльнай інфраструктуры для жыхароў «Зялёнай гавані» і прытрымліваемся мэты «зялёны горад на прыродзе», — адзначаюць у кампаніі «А-100 Дэвелапмент». — Гэта азначае, што жыхары не пазбаўленыя звыклага гарадскога камфорту. Вялікую ролю мае стварэнне транспартнай інфраструктуры «пад ключ»: мы будуем гатовыя сучасныя дарогі, зручныя кішэні для грамадскага транспарту, прыпынкі — усё гэта ўзводзіцца паралельна комплексу.
Летась у кастрычніку адкрыўся новы ўчастак пад'язной дарогі ад чыгуначнага пераезду да цэнтральнай вуліцы комплексу. Гэта дазволіла скараціць шлях да квартала і запусціць маршрутнае таксі ў «Зялёную гавань».