БЕЛ Ł РУС

У наступныя дні чакаецца да +25°С і навальніцы

20.05.2025 / 11:33

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 21—23 мая.

У сераду ўначы і раніцай пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу ноччу +4..+10°С, максімальная днём будзе ад +17°С па поўначы да +24°С па поўдні і паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу +5..+12°С, максімальная днём складзе ад +16°С па паўночным захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу нібыта зноў стане халадаць: пачнуць паступаць прахалодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы.

Ноччу +8..+14°С, максімальная днём будзе ад +12°С па захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе краіны.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула