Візавы цэнтр Італіі прыпыняе прыём запытаў на верыфікацыю
Візавы цэнтр Італіі ў Мінску абвясціў пра прыпыненне прыёму запытаў на верыфікацыю да канца ліпеня 2025 года.
«З 21 мая 2025 года, у сувязі з вялікім аб'ёмам апрацоўкі, прыём запытаў на верыфікацыю будзе прыпынены да канца ліпеня 2025 года. Тых заяўнікаў, якія накіравалі запыты да 20 мая 2025 года, просяць чакаць чаргі на правядзенне верыфікацыі і не накіроўваць паўторных паведамленняў. Звяртаем увагу, што пры няяўцы на прызначаны відэазванок апрацоўка запыту спыняецца, — папярэджваюць у цэнтры.
Нагадаем, што Італія на другім месцы ў 2024 годзе па колькасці віз, выдадзенай беларусам. Італьянцы выдалі 49 588 віз, што крыху менш чым Германія (50 459) і амаль у два з паловай разы больш, чым Польшча (20 952).
Чытайце таксама:
Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?
У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену
Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш