БЕЛ Ł РУС

Сярэдні заробак у Літве складае 1546 даляраў чыстымі

20.05.2025 / 11:54

Nashaniva.com

Паводле звестак Дзяржаўнага агенцтва даных Літвы, сярэдні штомесячны заробак у краіне да выліку падаткаў («бруднымі») у мінулым годзе склаў 2 223 еўра і быў на 10,4 працэнта вышэй, чым у 2023 годзе, піша Delfi.lt.

Сярэдні штомесячны заробак «чыстымі» ў Літве склаў 1 368 еўра і ў параўнанні з 2023 годам вырас на 9,5 %. У пераліку на даляры гэта 1546.

У дзяржаўным сектары ён складае 1 470 еўра, што на 12,5 % больш, а ў прыватным сектары — 1 328,2 еўра, што на 8,4 працэнта больш. 

Што да Беларусі, то сярэдні заробак за сакавік склаў 2601,8 рубля «бруднымі» і 2237,5 рубля «чыстымі». Калі браць сённяшні курс еўра, то гэта 771,4 еўра «бруднымі» і 663,4 еўра «чыстымі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула