БЕЛ Ł РУС

Зараз пры ЦТ тэлефоны трэба будзе здаваць пры ўваходзе ў будынак, а не ў аўдыторыю

20.05.2025 / 12:57

Nashaniva.com

Навінкай уступнай кампаніі 2025 года стане правіла, згодна з якім абітурыенты павінны будуць здаваць тэлефоны (а таксама разумныя гадзіннікі і іншыя прылады) не перад аўдыторыяй, як гэта было раней, а на ўваходзе ў будынак. Свае гаджэты ўдзельнікі атрымліваюць назад ужо пасля здачы выпрабаванняў.

Таксама ёсць асобная катэгорыя выпускнікоў, якой можна будзе ўзяць з сабой смартфоны на цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне, заявіла прадстаўніца Міністэрства адукацыі Анжэла Кудаярава, піша «Спутнік».

Гаворка ідзе пра школьнікаў, якія хварэюць на цукровы дыябет і павінны кантраляваць узровень цукру ў крыві. Існуе спіс такіх дзяцей, таксама маюцца медыцынскія дакументы, што пацвярджаюць наяўнасць захворвання, і хадайніцтвы ад органаў кіравання адукацыяй.

— І для такіх дзяцей мы асобна ствараем умовы, каб у адпаведнасці з патрабаваннямі медыцынскага абсталявання сапраўды знаходзіўся непадалёк мабільны тэлефон з сістэмай Bluetooth. Каб своечасова падавалася лекавае сродак, вёўся ўлік цукру ў крыві, — патлумачыла Анжэла Кудаярава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула