БЕЛ Ł РУС

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц

20.05.2025 / 13:11

Nashaniva.com

Рэдкая птушка прылятае ў Клецкі раён ужо некалькі гадоў запар. Дачакаліся бусла і гэтым разам.

Wikimedia Commons

Рэдкі чорны бусел з’явіўся ў раёне аграгарадка Сякерычы. Ён прылятае ў Клецкі раён з году ў год, на гэты раз бусел з’явіўся на месяц пазней, чым звычайна.

Мясцовыя жыхары заўважылі, што птушка стала бліжэй да чалавека. А яшчэ яна далучылася да статкаў белых буслоў, піша «Клецк. Навіны». Магчыма, змяненне клімату і трансфармацыя навакольнага асяроддзя ўносяць свае карэктывы ў звыклы лад жыцця бусла, прымушаючы яго адаптавацца і шукаць новыя шляхі выжывання.

Асабліва кранальна назіраць за тым, як птушка асвойваецца побач з людзьмі. Калі раней чорны бусел аддаваў перавагу глухім лясам і цяжкадаступным балотам, то цяпер яго ўсё часцей можна сустрэць паблізу населеных пунктаў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Клецк|Новости (@kletsknews)

Аўтар відэа называе чорнага бусла «Родненькі». Мясцовыя ж ужо прывыклі, што птушка прылятае кожны год — яна стала адным з сімвалаў раёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула