БЕЛ Ł РУС

У Пінску чалавека знайшлі па кроплі крыві, якую ён пакінуў на акне

20.05.2025 / 14:57

Nashaniva.com

У міліцыю паскардзіўся кіраўнік прыватнай фірмы. Ён расказаў, што невядомы пранік у памяшканне офіса і скраў сілавы электрычны кабель.

Падчас агляду месца здарэння было ўстаноўлена, што зламыснік з мэтай трапіць унутр разбіў акно, пры гэтым параніўся. Сляды крыві эксперт выявіў зафіксаваў для правядзення даследавання, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У межах генетычнай экспертызы быў атрыманы генатып неўстаноўленага мужчыны. Дзякуючы выкарыстанню базы даных ДНК Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз удалося ідэнтыфікаваць асобу. Гэта аказаўся 42-гадовы жыхар Пінскага раёна. Мужчыну затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула