БЕЛ Ł РУС

Школьнік напаў з нажом на дзяцей у фінскай Піркале — ён здымаў атаку на відэа

20.05.2025 / 15:41

Nashaniva.com

У аўторак у школе ў фінскім мястэчку Піркала вучань напаў на дзяцей у школе. Пацярпелі трое. Паводле звестак паліцыі, іх жыццю нічога не пагражае.

Перад нападам хлопец прымацаваў на адзенне відэакамеру 

Падазраваны затрыманы, яго ўзрост не называецца.

Перад нападам ён, імаверна, апублікаваў маніфест, а падчас атакі здымаў відэа.

Пакуль не паведамляецца, хто дакладна сярод пацярпелых — хлопцы ці дзяўчынкі. Неафіцыйна сцвярджаецца, што пацярпелыя — дзяўчынкі, а напад хлопец зрабіў з нянавісці да жанчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула