БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў

20.05.2025 / 15:59

Nashaniva.com

20 мая Еўрапейскі саюз прыняў новы пакет санкцый супраць Расіі за яе агрэсію супраць Украіны. Гэты пакет ужо 17-ы, і ў спіс падсанкцыйных устаноў гэтым разам трапіў і Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ).

Рабочыя МЗКЦ падчас працы

Як адзначана ў афіцыйным дакуменце ЕС, Мінскі завод колавых цягачоў распрацоўвае вайсковую тэхніку для расійскай арміі і актыўна супрацоўнічае з расійскім абаронным сектарам. У 2024 годзе МЗКЦ экспартаваў у Расію 306 вагонаў з вайсковай тэхнікай, і пастаўкі працягваліся ў 2025 годзе. Такім чынам, завод аказвае матэрыяльную падтрымку расійскаму ўраду і яго вайскова-прамысловаму комплексу.

У прадстаўніцтве ЕС паведамілі, што новы пакет санкцый скіраваны на абмежаванне доступу Расіі да ключавых вайсковых тэхналогій і зніжэнне даходаў ад продажу энергарэсурсаў, якія фінансуюць вайну.

Акрамя гэтага, Еўрасаюз увёў меры супраць так званага «ценявога флоту» Расіі — суднаў, што перавозяць нафту ў абыход санкцый. У санкцыйны спіс дадалі 189 новых суднаў, агульная колькасць цяпер складае 342. Таксама санкцыі закранулі суднаходныя кампаніі і страхавальнікаў з ААЭ, Турцыі і Ганконга.

Дадаткова пад санкцыі трапілі буйныя расійскія энергетычныя кампаніі, як «Сургутнафтагаз», а таксама больш за 45 іншых кампаній і асоб, што падтрымліваюць расійскі ВПК. ЕС абмежаваў экспарт тэхналогій і дэталяў падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўваліся для абыходу санкцый — у тым ліку дронаў і станкоў, нават праз кампаніі з Кітая, Ізраіля, Сербіі і іншых краін.

Новыя меры таксама закранаюць незаконнае выкарыстанне культурных і сельскагаспадарчых рэсурсаў Украіны на акупаваных тэрыторыях. У агульным ліку пад санкцыі трапілі 75 новых суб’ектаў, і цяпер іх колькасць перавышае 2400.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія лідары былі агаломшаныя вынікамі размовы Пуціна і Трампа — Axios

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў

Польшча затрымала 5 тон санкцыйных шын для самалётаў Boeing, якія везлі праз Беларусь і Расію

Каментары да артыкула