БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход

20.05.2025 / 16:55

Nashaniva.com

На нарадзе з чыноўнікамі па пытанні адкідаў Лукашэнка палічыў патрэбным прадставіць сябе ў выглядзе дынамічнага кіраўніка, які ўвесь час знаходзіцца ў руху і асабіста наведвае самыя далёкія і закінутыя куткі. Робіць ён гэта нібыта на ўласным усюдыходзе. 

Лукашэнка на квадрацыкле ў 2017 годзе

«Вы ведаеце, я чалавек рухавы, я магу паглядзець. Вось, напрыклад, я аб'ехаў у суботу за цэлы дзень усе вёскі поўначы Мінскага раёна. Сеў і паехаў, усюдыход у мяне ёсць. На дзень нараджэння падарылі, не за дзяржаўны кошт. Вось я і аб'язджаю — гляджу палі, гляджу, як вы там гаспадарыце», — заявіў Лукашэнка, апісваючы перад чыноўнікамі жахі занядбанасці прысталічнага рэгіёна. 

Хто менавіта і калі яму падарыў гэты ўсюдыход, Лукашэнка не ўдакладніў.

У 2017 годзе Лукашэнка ўжо з'яўляўся на публіцы на квадрацыкле, але малаверагодна, што праз 8 гадоў гаворка ідзе пра тую ж самую машыну. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

Каментары да артыкула