БЕЛ Ł РУС

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення

20.05.2025 / 17:26

Nashaniva.com

35-гадовага грамадзяніна Азербайджана Ігбала Абілава абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і прысудзілі да 18 гадоў калоніі, піша «Медыязона» са спасылкай на тэлеграм-канал #freeigbal, які асвятляе працэс над Абілавым. Гэта толькі на год менш, чым раней прасіў пракурор.

Ігбал Абілаў. Фота: kavkaz-uzel.eu

Абілаў з дзяцінства жыў у Беларусі. Ён скончыў факультэт міжнародных адносін, магістратуру і аспірантуру БДУ, а пасля выкладаў у БДУ і Беларускім інстытуце правазнаўства. Акрамя гэтага ён працаваў галоўным рэдактарам міжнароднага часопіса «Веснік Талышскай нацыянальнай акадэміі».

У чэрвені 2024 года мужчына прыехаў у Азербайджан на вяселле стрыечнага брата, дзе 22 чэрвеня яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўнай службы бяспекі і зладзілі шасцігадзінны допыт, пасля чаго яго адпусцілі. Аднак 27 чэрвеня, калі Абілаў вылятаў з Баку ў Бухарэст, накіроўваючыся ў Беларусь, яго знялі з рэйса і забралі дакументы. Праз месяц яго зноў выклікалі на допыт і пасля таго ўжо не адпусцілі.

Сваякі Ігбала Абілава лічаць, што яго пераследуюць з-за ягоных даследаванняў пра талышскую культуру. На судзе Абілаў паўторна заявіў, што не прызнае сябе вінаватым і лічыць абвінавачванні сфабрыкаванымі.

У тэлеграм-канале #freeigbal удакладняецца, што цягам 20 дзён будзе пададзена апеляцыя на пастанову суда.

Чытайце таксама:

Выкладчыку БДУ запрасілі ў Азербайджане 19 гадоў зняволення

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ

Каментары да артыкула